Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель паабяцала Парашэнку цьвёрдую падтрымку


Пятро Парашэнка і Ангела Мэркель, архіўнае фота
Пятро Парашэнка і Ангела Мэркель, архіўнае фота

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель запэўніла, што Ўкраіна атрымае падтрымку ад Рады Эўрапейскага Зьвязу падчас разгляду ўкраінскага пытаньня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта па выніках тэлефоннай размовы паміж Ангелай Мэркель і Пятром Парашэнкам.

«Ангела Мэркель зазначыла, што Ўкраіна цяпер сярод прыярытэтных пытаньняў. Канцелр запэўніла, што заўтра (16 ліпеня — рэд.) на паседжаньні Эўрапейскай рады Ўкраіна атрымае „цьвёрдую падтрымку“ з боку ЭЗ», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прэс-служба прэзыдэнта зазначае, што падчас размовы з Мэркель Парашэнка паведаміў, што 15 ліпеня «было зроблена дзьве спробы правесьці паседжаньні Трохбаковай кантактнай групы ў фармаце відэаканфэрэнцыі».

Украінскі прэзыдэнт запэўніў канцлера Нямеччыны, што ён зьяўляецца «прыхільнікам мірнага ўрэгуляваньня», а таксама прывёў прыклад Славянску, дзе «пасьля вызваленьня гораду ад баевікоў на працягу 24 гадзінаў была адноўленая жыцьцёва важная інфраструктуруа, а людзі атрымалі магчымасьць вярнуцца да нармальнага жыцьця».

16 ліпеня Рада Эўразьвязу мусіць абмеркаваць украінскае пытаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG