Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэаканфэрэнцыя трохбаковай кантактнай групы з прадстаўнікамі сэпаратыстаў ва Ўкраіне не адбылася


Прарасейскі сэпаратыст, Данеччына

Прарасейскі сэпаратыст, Данеччына

Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе паведаміла 15 ліпеня позна ўвечары, што заплянаваная на гэты дзень відэаканферэнцыя з сэпаратыстамі, на якой мелася ўзгадніць спосаб парвядзеньня наступнага кола супольных кансультацый, «на жаль», не адбылася.

Кантактная група просіць сэпаратыстаў неадкладна вярнуцца да кансультацый.

Трохбаковая кантактная група, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЭ, прыклала ўсе намаганьні, каб аднавіць кансультацыі — гаворыцца ў паведамленьні.

«Кантактная група сур’ёзна занепакоеная тым фактам, што з 27 чэрвеня гэтыя кансультацыі не адбываюцца. На думку кантактнай групы, гэта сьведчыць пра брак жаданьня з боку сэпаратыстаў далучацца да прадметных перамоваў пра ўзаемнае пагадненьне аб прыпыненьні агню», — гаворыцца ў паведамленьні АБСЭ.

Група абвяшчае, што трывалае спыненьне агню вымагае адначасовага выкананьня такіх умоваў, як стварэньне дзейснага маніторынгу на мяжы паміж Расеяй і Ўкраінай, вызваленьне ўсіх закладнікаў, пачатак усеахопнага дыялёгу.

Шляхі арганізацыі сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы, у прыватнасьці, у фармаце відэаканфэрэнцыі былі 15 чэрвеня абмеркаваныя падчас тэлефонных кансультацый прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка з фэдэральным канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Парашэнка і Мэркель спадзяваліся, што сустрэча можа адбыцца ўжо 16 ліпеня. Пра гэта паведамляла прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

Ангела Мэркель абвергла сьцверджаньні пра тое, што Нямеччына заклікае да наўпроставых перамоваў з сэпаратыстамі. Па словах канцлера, адпаведнае паведамленьне прэс-службы МЗС Нямеччыны было няправільна праінтэрпрэтаванае.

Раней прэс-служба МЗС Нямеччыны распаўсюдзіла інфармацыю пра размову кіраўнікоў МЗС Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, Францыі — Лярана Фабыюса, Украіны —Паўла Клімкіна і кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Іванова. Падчас яе было вырашана, што Трохбаковая кантактная група наладзіць прамы кантакт з сэпаратыстамі празь відэаканфэрэнцыю не пазьней як у аўторак, 16 ліпеня.

XS
SM
MD
LG