Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка публічна прамаўчаў пра Ўкраіну


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

На сустрэчы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым Аляксандар Лукашэнка выказаўся пра беларуска-расейскія стасункі і змаўчаў пра сытуацыю ва Ўкраіне.

«У сувязі зь існуючымі праблемамі, якія вакол нас, гэта своечасовая сустрэча. Нам важна зьверыць гадзіньнікі», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў двухбаковых стасунках Беларусі і Расіі няма праблемаў як на найвышэйшым узроўні, так і на ўзроўні адносін двух зьнешнепалітычных ведамстваў.

«У нас вельмі прыстойна пастаўленыя пытаньні, існуе праграма на 2014–2015 гады, якую мы рэалізуем дакладна і ў тэрмін. Упэўнены, што яна будзе рэалізаваная, як і мае быць у адносінах нашых брацкіх дзяржаў», — сказаў прэзыдэнт.

Ён падкрэсьліў, што тыя праблемы, якія існуюць у адносінах Беларусі і РФ, бакі вырашаюць «у нармальным рэжыме», і выказаўся за правядзеньне пасяджэньня Савету міністраў саюзнай дзяржавы ўвосень гэтага году.

«Думаю, нам трэба бліжэйшым часам, на пачатку восені, абмеркаваць пытаньні нашых адносін у фармаце Саюзнай дзяржавы. Думаю, што як мінімум урады павінны сабрацца і правесьці саюзны Саўмін, каб адрэгуляваць некаторыя праблемы», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Лаўроў пагадзіўся з прапановай Лукашэнкі склікаць саюзны Саўмін увосень 2014 году.

«Мы будзем падтрымліваць зьнешнепалітычнае забесьпячэньне і інтэграцыйнага працэсу ў рамках ЭАЭС, і таго, што тычыцца працы саюзнай дзяржавы», — адзначыў кіраўнік МЗС Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG