Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў у Менску да журналістаў ня выйшаў, паехаў да прэзыдэнта


Сяргей Лаўроў, архіўнае фота
Сяргей Лаўроў, архіўнае фота
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі толькі што скончыліся перамовы паміж кіраўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі Ўладзімерам Макеем і Расейскай Фэдэрацыі Сяргеем Лаўровым.

Сяргей Лаўроў з учорашняга дня знаходзіцца ў Менску з працоўным візытам. Заплянаваны выхад да прэсы, які чакаўся па выніках гэтых перамоў, не адбыўся. Абодва міністры накіраваліся на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы. Журналістам паведамілі, што выхад да прэсы Лаўрова і Макея адбудзецца пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы міністраў зацягнуліся і яны не хацелі спазьніцца да Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG