Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія актывісты ў Славянску
Прарасейскія актывісты ў Славянску

Данбас. Першыя баі, першыя забітыя

У Данбасе абвастраецца сытуацыя. У Марыюпалі вайскоўцы адбілі атакі прарасейскіх нападнікаў. Двое забітыя, 15 паранена, 63 затрыманыя.

18:01 17.4.2014

У Беларусі пачаліся вайсковыя вучэньні: ці то з расейскімі дэсантнікамі, ці то бязь іх

18:01 17.4.2014

Блог Віталя Цыганкова: Як Пуцін даказаў, чаму беларусы — не расейцы

17:52 17.4.2014

Ва Ўкраіну ня будуць пускаць расейцаў ад 16 да 60

17:51 17.4.2014

У Жэнэве праходзяць перамовы па крызісу ва Ўкраіне

17:51 17.4.2014

Класкоўскі: празь нейкі час Пуцін прызна́е, што ва Ўкраіне дзейнічаў расейскі спэцназ

17:49 17.4.2014

СБУ: Ва Ўкраіне затрымалі прарасейскіх дывэрсантаў

17:49 17.4.2014

Эўрапарлямэнт заклікае Эўразьвяз увесьці санкцыі супраць расейскіх кампаніяў

14:13 17.4.2014
Каламойскі выплаціць 500 000 грывен вайсковай частцы, якая адбіла напад тэрарыстаў, паведамляе Цензор.НЕТ.
14:08 17.4.2014

Сэпаратысты ў Славянску ўзялі ў закладнікі журналіста

Львоўскага журналіста Сяргея Лефтэра выкралі ў Славянску. Пра гэта паведаміў польскі карэспандэнт Томаш Пехаль (Tomasz Piechal) са спасылкай на свае крыніцы.

Па апошняй інфармацыі, Сяргей Лефтер учора знаходзіўся ў Славянску ў палоне ў сэпаратыстаў, быў жывы-здаровы, аднак яго далейшы лёс невядомы. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў Правам сэктары і шпіянажы, паведамляе сайт «Новости Донбасса».
11:59 17.4.2014

Вайскоўцы, якія здалі зброю сэпаратыстам ў Краматорску, пойдуць пад суд


Адпаведную заяву зрабіў кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.

25-я асобная ваенна-паветраная брыгада Ўзброеных Сіл Украіны, якая ўчора здала зброю сэпаратыстам ў Краматорску, будзе расфармаваная, а вайскоўцы будуць адказваць перад судом.

Аб гэтым сёньня на пасяджэньні Вярхоўнай Рады заявіў сьпікер парлямэнта, в.а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў, паведамляе тэлеканал «1+1».

Больш чытайце тут

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG