Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікае Эўразьвяз увесьці санкцыі супраць расейскіх кампаніяў


Эўрапейскі парлямэнт заклікае Эўракамісію разгледзець магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць расейскіх кампаніяў з прычыны сытуацыі ва Ўкраіне.

Праект рэзалюцыі падтрымалі ўдзельнікі на пасяджэньні Эўрапарлямэнту.

Дэпутаты заяўляюць, што краіны ЭЗ павінны мець адзіную пазыцыю што да дзеяньняў Расеі.

Эўрапарлямэнт лічыць, што цяперашняя сытуацыя патрабуе ад Эўрапейскай камісіі пашырыць другую фазу санкцыяў і быць гатовымі да ўвядзеньня трэцяй фазы.

«Эўрапарлямэнт заклікае зрабіць захады супраць расейскіх кампаніяў і іх даччыных прадпрыемстваў, асабліва ў энэргетычным сэктары, а таксама супраць расейскіх актываў і інвэстыцыяў у ЭЗ, а таксама за перагляд усіх пагадненьняў з Расеяй з мэтай іх магчымага прыпыненьня», — гаворыцца ў праекце рэзалюцыі.

Пры гэтым дэпутаты Эўрапарлямэнту заклікаюць ЭЗ падтрымаць Украіну ў міжнародных судах у выпадку, калі гэтая краіна вырашыць падаваць пазовы супраць Расеі за парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці.
XS
SM
MD
LG