Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія актывісты ў Славянску
Прарасейскія актывісты ў Славянску

Данбас. Першыя баі, першыя забітыя

У Данбасе абвастраецца сытуацыя. У Марыюпалі вайскоўцы адбілі атакі прарасейскіх нападнікаў. Двое забітыя, 15 паранена, 63 затрыманыя.

08:22 17.4.2014
Штурм вайсковай часткі ў Марыюпалі. Некалькі атак адбіта. Усяг нападнікаў было каля 300 чалавек, 3 зь іх забітыя, 13 параненыя, 63 затрыманыя спэцпадразьдзяленьнямі СБУ і МУС Украіны.
08:44 17.4.2014

Авакаў пра вынікі бою ў Марыюпалі: 3 баевікоў забітыя, 13 параненых

08:55 17.4.2014

У Жэнэве адбудзецца міжнародная сустрэча па Ўкраіне

09:11 17.4.2014

Абама: За кожны крок па дэстабілізацыі Ўкраіны Расея адкажа

09:23 17.4.2014

Сэпаратысты ў Марыюпалі шукаюць вінаватых у правале штурму


У сетцы апублікаваныя перамовы сэпаратыстаў у Марыюпалі, якія абвінавачваюць сваіх лідэраў, у прыватнасьці «народнага мэра» па імені Ўладзімір, у правале штурму вайсковай часткі.

Перамовы сэпаратыстаў можна паслухаць тут
09:51 17.4.2014

У Данецку і Луганску пройдуць праўкраінскія мітынгі

09:52 17.4.2014

Пуцін захопіць усходне-паўднёвую Ўкраіну. І падавіцца, — Нямцоў

10:10 17.4.2014

Чаму вайскоўцы ва Ўкраіне не ваююць?

10:13 17.4.2014

Бой у Марыюпалі (Фота)



10:23 17.4.2014

Сэпаратысты ў Славянску кантралююць 6 бронемашын


Яшчэ 15 БМД вяртаюцца да месца пастаяннай дыслякацыі ў Днепрапятроўскай вобласьці з Краматорска.

Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства абароны Ўкраіны. Асабісты склад і экіпажы захопленых баявых машын, адбылі да месца пастаяннай дысьлякацыі ў Днепрапятроўскай вобласьці.
11:59 17.4.2014

Вайскоўцы, якія здалі зброю сэпаратыстам ў Краматорску, пойдуць пад суд


Адпаведную заяву зрабіў кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.

25-я асобная ваенна-паветраная брыгада Ўзброеных Сіл Украіны, якая ўчора здала зброю сэпаратыстам ў Краматорску, будзе расфармаваная, а вайскоўцы будуць адказваць перад судом.

Аб гэтым сёньня на пасяджэньні Вярхоўнай Рады заявіў сьпікер парлямэнта, в.а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў, паведамляе тэлеканал «1+1».

Больш чытайце тут
14:08 17.4.2014

Сэпаратысты ў Славянску ўзялі ў закладнікі журналіста

Львоўскага журналіста Сяргея Лефтэра выкралі ў Славянску. Пра гэта паведаміў польскі карэспандэнт Томаш Пехаль (Tomasz Piechal) са спасылкай на свае крыніцы.

Па апошняй інфармацыі, Сяргей Лефтер учора знаходзіўся ў Славянску ў палоне ў сэпаратыстаў, быў жывы-здаровы, аднак яго далейшы лёс невядомы. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў Правам сэктары і шпіянажы, паведамляе сайт «Новости Донбасса».
14:13 17.4.2014
Каламойскі выплаціць 500 000 грывен вайсковай частцы, якая адбіла напад тэрарыстаў, паведамляе Цензор.НЕТ.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG