Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.

Праблема ня ў тым, што Расея — краіна-бэнзакалёнка, праблема ў тым, што Пуцін на гэтай бэнзакалёнцы закурыў...

***

Удзельнікі майдану, незадаволеныя наступствамі майдану, выйшлі на майдан. Лідэры майдану выступілі супраць майдану і неадкладна арыштавалі некалькіх удзельнікаў майдану за арганізацыю майдану. Аднак неўзабаве ўсе ўдзельнікі майдану супраць майдану былі адпушчаныя за заслугі на майдане .

***

Абама асвоіў новую спэцыяльнасьць — САНКЦТЭХНІК

***

— Добры дзень, мы з Расеі.
— A чаго вы адразу пагражаеце ?

***

Ад любові да нянавісьці — адзін крок ... праз мяжу.

***

Украінскія нацысты штурмуюць путчыстаў у Радзе. Увесь сьвет замёр у чаканьні: Каго падтрымае Абама?

***

На сваю галаву Пуцін адкрыў скрыню Бандэры

***

Днямі Пуцін патэлефанаваў Абаму і той ня браў слухалку, пакуль не пераканаўся, што Пуцін тэлефануе яму не з Украіны.

***

Прэсавая канфэрэнцыя Цімашэнкі.
— Пані Юля, што вы думаеце з нагоды...
— Як я магу ведаць, што я думаю, калі я яшчэ ня чула, што я сказала ?

***

Лукашэнка : «Пуцін пераплюнуў мяне ў дыктатарстве. Беларусь пераплюнуў, а ўцірацца, па законах фізыкі, давялося Ўкраіне».

***

Юлія Цімашэнка заявіла, што мае намер вярнуць Крым. На што Пуцін адказаў: «Крым вы нам ужо вярнулі, вярніце цяпер Паўднёвы Ўсход».

***

Увазе Данецкай, Харкаўскай і іншых абласьцей ! ! !
Украіне МВФ дае 15 мільярдаў даляраў у крэдыт...
Калі вы ня хочаце аддаваць гэты крэдыт за свой рахунак, то вы ведаеце, што рабіць...

***

Як будзе правільна: жыць на Ўкраіне ці жыць ва Ўкраіне?
Правільна будзе — жыць па-за Украінай.

***

Міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея і яе войскі не маюць намеру перасякаць мяжу з Украінай. Расея проста перасуне яе да навакольляў Кракава.

***

Пуцін абвясьціў у вышук Сашка Білага, таго застрэлілі свае ж. Пуцін цяпер у задуменьні: каго з украінцаў аб’яўляць ў вышук наступным.

***

Вярнуць Крым паабяцалі 15 кандыдатаў у прэзыдэнты — дзе столькі крымаў узяць?
XS
SM
MD
LG