Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фоне драмы ў Крыме, якая можа абярнуцца вялікай крывёй і геапалітычнай катастрофай, здавалася б, ня месца жартам. Але падзеі апошніх дзён спарадзілі хвалю анэкдотаў як ва ўкраінскім, гэтак і ў расейскім інтэрнэце. Больш таго, самі анэкдоты – гэта і адлюстраваньне настрояў у грамадзтве, і зброя ідэалягічнай вайны. Украінскія і расейскія людзі са зброяй стаяць твар у твар, анэкдоты ўжо «страляюць». Хаця можа, калі страляюць анэкдоты, людзі не адкрыюць агонь.


Паўтары гадзіны па тэлефоне Пуцін тлумачыў Абаму нашу пазыцыю па Ўкраіне, і што ён думае пра пагрозы на адрас Расеі ад амэрыканскага прэзыдэнта і краін НАТА... Ачмурэлы Абама спачатку спрабаваў нешта сказаць, потым толькі моўчкі слухаў. Калі Пуцін скончыў, ціхенька паклаў слухаўку, і прашаптаў толькі адно: Вялікая руская мова... а містэр Пуцін – вялікі чалавек... Паўтары гадзіны мату і ні разу не паўтарыўся...

Януковіч паехаў у Расею. Пры гэтым Крым раіць пакінуць Украіне. Ці мне аднаму здаецца, што лепш зрабіць наадварот?

Пасьля ўводу расейскіх войскаў помнікі Леніну ва Ўкраіне ўздыхнулі з палёгкай.

Ідзе паседжаньне ўкраінскага ўраду на чале з прэм'ерам Яцанюком.
Адчыняюцца дзьверы, уваходзіць матрос ў бушлаце, на галаве бесказырка, за сьпіной – вінтоўка, дзьве кулямётныя стужкі перахрышчуюцца на грудзях.
– Спадар Яцанюк?
– Так.
– А ці праўда, што вы свой урад назвалі урадам самагубцаў?
– Так. А у чым справа?
– Дык час!

Такім чынам, G -8 падзяляецца на G -7 і адну вялікую Ж.

Расейскія алігархі зладзілі алімпіяду, а ўкраінскія – майдан.
Яшчэ невядома, чыя забаўка выйшла цікавейшай.

Навіны дня: Украінцы штурмуюць ваенкаматы. Расейцы штурмуюць банкаматы.

Майданавец злавіў зайца. Кажа жонцы – Засмаж. – Як засмажу, алею ж няма? –Зварыш. – Як звару, газу ж няма? – Засалі. – Як засалю, солі ж няма? Майданавец шпурнуў зайца. Заяц адбег і крычыць: – Слава незалежнай Украіне!

Назіраючы за тым, як паліцыя распраўляецца з дэманстрантамі ў Піцеры і Маскве, узьнікае ўпэўненасьць, што ў гэтыя гарады трэба ўводзіць украінскія войскі для абароны рускага насельніцтва.

Крымскія вінаробы анансавалі новыя гатункі вінаў: «Цягнібычая кроў», «Удава Клічко», «Душа ЯрашА».

Расейскі спэцназ зьнішчыў усе сродкі сувязі!!! Вось так з-за расейскага разьдзяўбайства Пуцін страціў сувязь з рэальнасьцю.

Баюся, хутка «на Ўкраіну» і «ва Ўкраіну» будзе азначаць паездкі ў дзьве розныя краіны.

Украінцам трэба будзе прыняць няпростае рашэньне на прэзыдэнцкіх выбарах: ХТО стане іх чарговым расчараваньнем.

Пуцін робіць усё ад яго залежнае, каб мы ў самы кароткі тэрмін сталі чальцамі НАТА і Эўразьвязу. Ніводзін з нашых палітыкаў не зрабіў для нашай эўраінтэграцыі, колькі Пуцін.

Паважаны спадар Пуцін! Нас у Германіі больш за 5 мільёнаў рускамоўных. І тут нас прыгнятаюць: прымушаюць працаваць. А самае галоўнае – прымушаюць гаварыць па-нямецку. Ва ўсіх арганізацыях, у крамах, у школах, на працы. Мала таго, нават дзеці ў дзіцячых садках павінны гаварыць па-нямецку. Выратуйце нас, увядзіце армію!
XS
SM
MD
LG