Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапануем вам чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.

Амаль 10 хвілін сваёй «прэсавай канфэрэнцыі» Януковіч паўтараў: «Я жывы». Але яму ніхто не паверыў — усе ведаюць, што Януковіч заўсёды хлусіць.

***

Уступіла Украіна ў ЭЗ. Сядзяць два кумы, выпіваюць. Адзін пытаецца: - Ну, шо? - Ды фiгня гэты ЭЗ — я бяз працы, жонка ў Італіі падлогі мые, сын выйшаў замуж за немца, дачка — прастытутка ў Францыі! А ва ўсім вінаватыя маскалі! Казалі нам: Не ўступайце ў ЭЗ, не ўступайце ў ЭЗ! Ведалі ж, пaдлюкi, што мы на злосьць зробім.

***

Пуцін тэлефануе Абаму: - Барак, ты чаму замарозіў нашы даляравыя актывы? - Разумееш, Вова, у мяне ёсьць пэўная інфармацыя, што ў Расеі над далярамі зьдзекуюцца, іх там прыгнятаюць. І я вырашыў іх абараніць.

***

Хадаркоўскі прыехаў на кіеўскі Майдан і пакрыўдзіўся, што там вісяць плякаты «Зэка гэць!»

***

Я ж не псыхіятр — патлумачыў дзяржсакратар Кэры сваё рашэньне не сустракацца з Пуціным.

***

Парадокс: падчас мірных акцый пратэсту ў Кіеве загінула каля 100 чалавек, а падчас акупацыі Крыму расейскімі войскамі — пакуль ніводнага.

***

Крым. Пуцін тэлефануе камандзіру расейскіх войскаў
- Ну як там украінскія салдаты — ужо здаліся?
- Не ... - А вы ім грошы прапаноўвалі?
- Прапаноўвалі ...
- А яны што?
- Сьпяваюць гімн Украіны!
- А вы ім штурмам пагражалі?
- Пагражалі ...
- А яны што?
- Сьпяваюць гімн Украіны!
- А як настрой у нашых вайскоўцаў?
- Выдатна! Сьпяваюць гімн Украіны!

***

У нашай спрэчцы з Расеяй з-за Крыму Ўкраіна чакае, калі Пуціну стане сорамна.

***

Дэпутата крымскага парлямэнту пытаюцца:
- За што вы толькі што прагаласавалі?
- Ня ведаю.
- Гэта значыць, вы — ня ў тэме.
- Я — у долі.

***

Калі ўкраінцы будуць байкатаваць расейскія тавары, яны павінны спыніць карыстацца аўтаматамі Калашнікава.

***

Маклер зь Ялты: Не разумею, чаму Канстанцінаў вырашыў здаць Крым Пуціну 16 сакавіка. Улетку можна было здаць нашмат даражэй.

***

Калі з расейскай мовы прыбраць мат, то расейцы страцяць 90% аргумэнтаў у любой спрэчцы.

***

Калі ўцякач Януковіч усё яшчэ легітымны кіраўнік Украіны, то ўцякач Керанскі ўсё яшчэ легітымны кіраўнік Расеі.

***

З выступу Яцанюка ў Брусэлі: А ўздоўж дарогі ветлівыя людзі з аўтаматамі стаяць... І цішыняяя...

***

У Крыме робіцца нешта незразумелае: расейцы не ваююць, а ўкраінцы не здаюцца.

***

Пуцін так хоча забраць сабе Крым, як быццам пры разьдзеле маёмасьці з былой жонкай яму дасталася толькі ядзерная валізка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG