Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапануем вам чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украіна-расейскаму канфлікту.

Куме, ви холодцем будете закушувати?
— А з чого холодець?
— З ноги.
— Зi чией ноги?
— З свинячой.
— З лiвой чи з правой?
— Йой, куме, ви знов за политiку!?

Яцанюк кажа Турчынаву:
— Майдан даў нам 8 дзён на выкананьне сваіх патрабаваньняў.
— Трэба выконваць. А то Растоў не вытрымае дваіх.

Сучасная расейская армія ўключае цяпер пяць родаў войскаў: сухапутныя, ваенна-паветраныя, ваенна-марскі флёт, ракетна-касьмічныя і ветлівыя войскі.

І наконт Нобэлеўскай прэміі міру для Пуціна. Лепш даць. А то сам прыйдзе і возьме.

Абама: Каб Амэрыка прызнала вынікі рэфэрэндуму, ён павінен прайсьці па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны!
— Ну калі Вы настойваеце... — сказаў Пуцін і загадкава ўсьміхнуўся.

Уладзімер Уладзімеравіч, вы і праўда лічыце, што рускія і ўкраінцы браты?
— Вядома! Бо Каін і Авэль таксама былі братамі !

Украіна зьвярнулася да краін-гарантаў тэрытарыяльнай цэласнасьці з нагоды анэксіі Крыма і атрымала адказ: «Выбачайце, але гарантыйны тэрмін скончыўся!»

Херсоншчына вырые на мяжы з Крымам роў братэрскай любові імя Лаўрова. Ён так і будзе называцца: Love-роў

Абама сумна вывучае заяўку Ўкраіны на тэрміновую дапамогу ў памеры 35 млрд. даляраў з прыпіскай: «Для пачатку».
— Здаецца, я пагарачыўся, заявіўшы, што Расія дорага заплаціць за крызіс ва Ўкраіне.

— Чуў: краіны «Вялікай сямёркі» зьбяруцца ў Гаазе?
— А Пуцін?
— Пуцін яшчэ пасьпее ў Гаагу.

Каб прымаць такія законы, якія прымаюць цяпер ва Ўкраіне, трэба, як мінімум, мець уласную Сібір.

Уладзімір Пуцін прызнаў незалежнасьць Крыму. Зараз ад жыхароў Крыму нічога не залежыць.

Крымчане выканалі даўнюю мару ўкраінскіх нацыяналістаў: «Чамадан, вакзал, Расея!»
Праўда, акрамя чамадан, забралі з сабой вакзал.

— Крым — за далучэньне да Расеі, а заходнія краіны — супраць.
— Так ніхто і не прымушае гэтыя краіны далучацца да Расеі.

Гэта не Расея ўстае з каленяў, гэта СССР спрабуе вылезьці з труны.
XS
SM
MD
LG