Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька зьбірае подпісы ў Горадні і прэзэнтуе сваю кнігу


Анатоль Лябедзька раздае ўлёткі ў Горадні

Анатоль Лябедзька раздае ўлёткі ў Горадні

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька ў цэнтры Горадні заклікаў гарадзенцаў падпісацца за прэтэндэнтаў у кандыдаты ад АГП, а таксама раздаваў улёткі і агітаваў гарадзенцаў падпісацца супраць новаўведзенага падатку на аўта.

Некалькі сябраў Гарадзенскай філіі АГП на вуліцы Ажэшкі зьбіралі подпісы за вылучэньне трох прэтэндэнтаў ад партыі ў кандыдаты на мясцовыя выбары, а таксама агітавалі паставіць свае подпісы за адмену падатку на аўта. Анатоль Лябедзька раздаваў улёткі і гутарыў з гарадзенцамі.

Паводле Лябедзькі, стаўленьне гарадзенцаў да выбарчай кампаніі такое ж, як і ва ўсёй Беларусі — без асаблівай актыўнасьці і аптымізму, але інфармацыю, якая раздаецца, бяруць з ахвотай. Таму сябры АГП, паводле яго, імкнуцца скарыстаць такую магчымасьць і данесьці свае ідэі да людзей.

Лябедзька: «Для нас гэта, канечне, ня выбары, але наша пасланьне, каб вяртаць у Беларусь свабодныя дэмакратычныя выбары. І пакуль гэтага не адбудзецца, ніякіх пераменаў да лепшага ня будзе ні ў сацыяльнай сфэры, ні ў эканамічнай. Вось гэта наша галоўнае пасланьне, зь якім мы ідзём да людзей. І я заўважыў: калі людзі перакладваюць сацыяльна-эканамічную праблематыку на выбары, то прыходзіць і разуменьне, што да гэтага трэба імкнуцца».

Увесь час за пікетам назіралі людзі ў цывільным і фільмавалі падзеі на стужку. У пікетоўцаў, якія зьбіралі подпісы, спраўдзілі пасьведчаньні сябраў ініцыятыўных групаў.

Сёньня ж у Горадні Анатоль Лябедзька прадстаўляе сваю кнігу «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».
Людзі ў цывільным спраўджваюць пасьведчаньні сябраў ініцыятыўных групаў

Людзі ў цывільным спраўджваюць пасьведчаньні сябраў ініцыятыўных групаў

XS
SM
MD
LG