Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улада і апазыцыя не дамовіліся. Супрацьстаяньне працягваецца (УЖЫВУЮ)

Вярхоўная Рада працягне разглядаць законапраект аб амністыі удзельнікаў пратэстаў.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ



19:09 29.1.2014
На Майдане выставілі гільзы ад патронаў «Беркута»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:19 0:00
19:08 29.1.2014
Расея прытрымае крэдыт для Ўкраіны

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пагадзіўся з прапановай прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева — выконваць фінансавыя і энэргетычныя абавязаньні перад Украінай толькі пасьля таго, як будзе сфармаваны новы ўкраінскі ўрад.
16:20 29.1.2014
Клічко: Ніхто ня хоча грамадзянскай вайны і кровапраліцьця

16:17 29.1.2014

Кансультацыі ў Радзе працягнулі да 16:00 па ўкраінскім часе


Першы намесьнік старшыні Вярхоўнай Рады Ігар Калетнік паведаміў, што кіраўнікі фракцый і экспэрты працягваюць працаваць над агульным «законапраектам аб амністыі».

«Гэтыя перамовы зьяўляюцца дастаткова пасьпяховымі, і мы спадзяёмся, што ў 16 гадзін мы зможам прагаласаваць гэты законапраект», — паведаміў віцэ-сьпікер.
15:16 29.1.2014

Прыкарпацкая «Альфа» звольнілася ў поўным складзе


Шэсьць прадстаўнікоў Івана-Франкоўскага цэнтра спэцыяльных апэрацый «Альфа» напісалі рапарты на звальненьне.

«Паколькі мы прысягалі ўкраінскаму народу, мы вырашылі сысьці ў адстаўку ўсім падразьдзяленьнем», — адзначыў адзін з байцоў у эфіры Espreso.TV.
12:37 29.1.2014

Перапынак у пасяджэньні Рады да 14.00

Перамовы паміж фракцыямі па законапраекту аб амністыі працягваюцца, таму сьпікер Уладзімер Рыбак абвясьціў перапынак да 14 гадзін.
12:35 29.1.2014
Краўчук ад свайго імя і імя Кучмы прапанаваў паслугі пасярэдніка паміж бакамі канфлікту.
12:32 29.1.2014

Краўчук прапануе рэфармаваць Канстытуцыю


Краўчук прапануе вельмі адказна паставіцца да Ўкраіны, разьвесьці варагуючыя бакі, прыбраць усе завалы:

«Учора ўжо пачалі. Учора скасавалі законы 16 студзеня, сёньня павінны ўхваліць амністыю. Закон трэба прагаласаваць кансалідавана. Выпусьцяць тых, хто знаходзіцца пад вартай, разблякуюцца будынкі і дарогі».

Краўчук патрымаў ідэю рэфармаваньня Канстытуцыі, заявіў Канстытуцыйны суд у 2010 годзе перавысіў свае паўнамоцтвы, калі вярнуў у дзеяньня Канстытуцыю 1996 года. Прапанаваў пачаць працэс рэфармаваньня дзяржавы і Канстытуцыі.
12:27 29.1.2014

Леанід Краўчук — гэта паўстаньне, рэвалюцыя

Экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук па згодзе з Леанідам Кучмам выказвае супольную пазыцыю:

«Сітуацыя драматычная, дзяржава на мяжы грамадзянскай вайны, у краіне двоеўладзьдзе і фактычна паўстаньне. Акцыі пратэсту вельмі хутка перарасьлі ў паўстаньне.

Калі захопліваецца ўлада, валіцца і органы ўлады стыхійна вызваляюцца ад сваіх абававязкаў, — гэта проста рэвалюцыя».
Гэта не штосьці надлзывчйайне
12:21 29.1.2014
Пачалося паседжаньне Рады. Прысутнічаюць былы прэзыдэнты Леанід Краўчук і Леанід Кучма.

Даюць слова Краўчуку.
12:08 29.1.2014
11:39 29.1.2014

На Грушэўскага вадамёты і БТР


Каля будынка ўраду Ўкраіны ў сераду раніцай знаходзіцца два вадамёта, побач на вуліцы Грушэўскага стаяць два бронетранспарцёры, а на суседняй вуліцы — два аўтазакі, паведамляе «Інтэрфакс».

Сілавікі грэюцца ля бочак з агнём .

29 студзеня ў 10 гадзін па кіеўскім часе пачалося пасяджэньне ўрада на чале з віцэ-прэм’ерам міністрам Сяргеем Арбузава, які выконвае абавязкі кіраўніка ўрада пасьля адстаўкі Мікалая Азарава . У 11:00 у Вярхоўнай Радзе павінна аднавіцца пазачарговая сэсія Вярхоўнай Рады.
11:25 29.1.2014

Блог / Валер Каліноўскі

«Цітушка» Януковіч

Сто гадоў таму беларус-католік з вёскі Янукі цяперашняга Докшыцкага раёна Ўладзімер Януковіч паехаў на заробкі ў шахты Данбаса. Там у яго ў 1923 годзе нарадзіўся сын Фёдар. У Фёдара ў пасёлку Жукаўка Енакіеўскага раёна нарадзіўся сын Віктар.

Валер Каліноўскі
Валер Каліноўскі
11:23 29.1.2014
Перад паседжаньнем Вярхоўнай Рады
Перад паседжаньнем Вярхоўнай Рады
11:16 29.1.2014
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце наведала пацярпелага ўдзельніка Майдана, які знаходзіцца на лячэньні ў літоўскім шпіталі

10:57 29.1.2014
Замест Азарава — Арбузаў

Абавязкі прэм’ер-міністра ва Ўкраіне цяпер выконвае першы віцэ-прэм’ер Сяргей Арбузаў. Пад кіраўніцтвам Сяргея Арбузава адбываліся перамовы паміж Украінай і Эўразьвязу з нагоды падпісаньня Дамовы пра асацыяцыю, у тым ліку на саміце Эўразьвязу ў Вільні, якія закончыліся нічым.
10:56 29.1.2014
Дзейны старшыня Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, міністар замежных спраў Швайцарыі Дыдзье Буркгальтэр вітаў падзеі, якія адбыліся ўчора ва Ўкраіне, і заклікаў усе бакі працягнуць палітычны дыялёг.
09:12 29.1.2014
Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны працягне пазачарговую сэсію. Пачатак пасяджэньня а 11.00.

Чакаецца, што парлямэнтарыі прымуць рашэньне, якое дазволіць адпусьціць на волю людзей, затрыманых падчас акцый пратэсту ў Украіне, спыніць шматлікія крымінальныя справы супраць мітынгоўцаў.
08:54 29.1.2014
ЗША будуць падтрымліваць ўкраінскі народ у яго жаданьні мірна выказваць пратэст, заявіў у штогадовым звароце да Кангрэсу прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
XS
SM
MD
LG