Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улада і апазыцыя не дамовіліся. Супрацьстаяньне працягваецца (УЖЫВУЮ)

Вярхоўная Рада працягне разглядаць законапраект аб амністыі удзельнікаў пратэстаў.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ



03:45 30.1.2014

Чорна-белы Майдан. Фотагалерэя

02:54 30.1.2014

Апазыцыя раскрытыкавала закон «аб Амністыі». Напружанасьць будзе расьці — Клічко


Апазыцыянеры кажуць, што будуць раіцца з Майданам адносна далейшых дзеяньняў пасьля прыняцьця гэтага закону.

Народныя дэпутаты ад апазыцыі рэзка раскрытыкавалі прыняты ў чацьвер вечарам большасьцю ў Вярхоўнай Радзе без абмеркаваньня і без разгляду закон «Аб амністыі» ўдзельнікаў апошніх супрацьстаяньняў ва Ўкраіне аўтарства рэгіянала Юрыя Мірашнічэнкі.

У прыватнасьці, лідэр партыі УДАР Віталь Клічкозаявіў, што рашэньне было «мудрым», і яно «ня зьнізіць градус у грамадзтве», наадварот — напружанасьць будзе расьці. Такое ж меркаваньне выказаў і лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

Лідэр партыі «Свабода» Алег Цягныбок заявіў, што закон быў, на яго думку, прыняты з грубымі парушэньнямі заканадаўства, у прыватнасьці, рэглямэнту. Ён, сярод іншага, зьвярнуў увагу, што законапраект Мірашнічэнкі быў пададзены апошнім з чатырох на гэтую тэму, але на галасаваньне яго вынесьлі першым, акрамя таго, дэпутаты ня мелі раздрукаванага тэксту і не маглі пазнаёміцца зь ім, перш чым прагаласаваць.

Апазыцыянеры кажуць, што будуць раіцца з Майданам адносна далейшых дзеяньняў пасьля прыняцьця гэтага закону. Цягныбок выказаў меркаваньне, што дэманстранты адмовяцца вызваляць памяшканьні, якія ўтрымліваюцца імі, а гэта неабходна для «амністыі», вызначанай у законе.

Чытаць далей
00:20 30.1.2014
Людзі Януковіча сьвяткуюць перамогу


00:03 30.1.2014

Апазыцыя прайграла галасаваньне. Амністыя будзе толькі пасьля вызваленьня будынкаў

Вярхоўная Рада прыняла за аснову і ў цэлым законапраект «рэгіянала» Юрыя Мірашнічэнкі па амністыі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. За адпаведнае рашэньне аддалі галасы 232 народных дэпутаты.

Народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў, прадстаўнік прэзыдэнта ў Вярхоўнай Радзе Юры Мірашнічэнка заявіў, што фракцыя яго партыі вырашыла падтрымаць менавіта зяго законапраект. Паводле законапраекту, прапануецца вызваленьне занятых дэманстрантамі будынкаў як перадумову спыненьня судовых перасьледаў удзельнікаў пратэстаў.

Фракцыя Партыі рэгіёнаў правяла ўвечары кансультацыю, у якой узяў удзел прэзыдэнт Віктар Януковіч, пасьля гэтага на перамовы да прэзыдэнта пайшлі лідэры апазыцыі, яны правялі нарады са сваімі фракцыямі ў сэсійнай залі, а рэгіяналы выйшлі з залі на новую нараду

Чытаць далей

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG