Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест Азарава — Арбузаў


Сяргей Арбузаў

Сяргей Арбузаў

Абавязкі прэм’ер-міністра ва Ўкраіне цяпер выконвае першы віцэ-прэм’ер Сяргей Арбузаў.

На гэтай пасадзе ён застанецца да пачатку працы новага ўраду ў адпаведнасьці з законам «Пра Кабінэт Міністраў Украіны».

Сяргей Арбузаў паходзіць з Данецка. Яму 37 гадоў. Арбузаў — эканаміст, доўгі час працаваў у банкаўскай сфэры. Чыноўніцкую кар’еру пачаў пры прэзыдэнцтве Віктара Януковіча. Да працы ва ўрадзе нядоўгі час быў старшынёй праўленьня Нацыянальнага Ўкраіны.

Падчас знаходжаньня на гэтай пасадзе з Арбузавым былі зьвязаныя гучная карупцыйныя скандалы. Расейскі бізнэсмэн Уладзімер Антонаў абвінавачваў кіраўніцтва Нацбанку Ўкраіны ў тым, што «за хабар там можна вырашыць любыя праблемы». Па ягоных сьведчаньняў, асабіста Арбузаў удзельнічаў у скандале з «Конверсбанкам» ва Ўкраіне, у выніку якога Антонаў пазбавіўся ўласнасьці.

Пад кіраўніцтвам Сяргея Арбузава адбываліся перамовы паміж Украінай і Эўразьвязу з нагоды падпісаньня Дамовы пра асацыяцыю, у тым ліку на саміце Эўразьвязу ў Вільні, якія закончыліся нічым.

Неафіцыйна паведамляецца, што ён сябруе з адным з сыноў украінскага прэзыдэнта Аляксандрам, уваходзіць у так званую «Сям’ю».

У 2005 годзе Арбузаў уваходзіў у партыю Віктара Юшчанкі «Наша Ўкраіна».
XS
SM
MD
LG