Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянскай вайны і кровапраліцьця ніхто ня хоча — Клічко


Людзі з Майдана ня пойдуць, пакуль не пераканаюцца, што ўлада здольная прапанаваць рэальныя зьмены, заявіў лідэр украінскай партыі «Ўдар» Віталь Клічко.

Паводле ягоных слоў, зьмены павінны быць такія, каб украінцы маглі разумець, што іх чакае ў будучыні. Перамовы паміж апазыцыяй і ўладай павінны завяршыцца знаходжаньнем шляхоў да такіх пераўтварэньняў, заявіў Клічко:

«Людзі выйшлі на вуліцу, таму што хочуць зьмяніць сытуацыю ў краіне. І казаць: мы вызвалім людзей, калі яны пойдуць дадому, — гэта недапушчальна. І такое ня можа ўспрымацца», — сказаў Клічко.

У парлямэнце працягваюцца кансультацыі адносна так званага «закону аб амністыі» ўдзельнікаў масавых пратэстаў. Апазыцыі і большасьці пакуль не ўдалося дасягнуць дамоўленасьці адносна фармулёўкі гэтага законапраекту. Апазыцыя настойвае на безумоўнай амністыі затрыманых актывістаў, а большасьць прапануе ўмовы, пры якіх пасьля прыняцьця закону трэба яшчэ будзе вызваліць захопленыя актывістамі адміністрацыйныя будынкі.
XS
SM
MD
LG