Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На харчы беларусы трацяць у 7 разоў болей, чым на культуру


Амаль 41% выдаткаў беларусаў ідзе на харчаваньне. А на культуру і забавы — 5,7%. З такімі паказьнікамі Беларусь знаходзіцца на 35-м месцы ў Эўропе.

Горш сытуацыя толькі ў Румыніі, Казахстане, Сэрбіі, Малдове і Ўкраіне.

На першых месцах знаходзяцца Люксэмбург, Вялікая Брытанія і Швэйцарыя.

У краінах з забясьпечаным насельніцтвам і высокім узроўнем жыцьця доля выдаткаў на прадукты харчаваньня складае 10-15% ад сукупных выдаткаў сем’яў. Усе астатнія выдаткі ідуць на вольны час, падарожжы, камунікацыі, мэдыцыну і адукацыю, тэхніку і вопратку.

Да такой высновы прыйшлі экспэрты Расейскага інфармацыйнага агенцтва «Новости», якія прааналізавалі зьвесткі статыстычных службаў эўрапейскіх краін.


XS
SM
MD
LG