Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША падпісаў плян бюджэту, падрыхтаваны Кангрэсам у выглядзе кампрамісу рэспубліканцаў і дэмакратаў.

Барак Абама падпісаў двухгадовы плян бюджэтных расходаў, якім прадугледжваецца зьмякчэньне нэгатыўных наступстваў бюджэтнага сэквэстру, аўтаматычнага зьніжэньня дзяржаўных расходаў па ўсіх артыкулах, які дзейнічаў з пачатку году.

Рашэньне аб сэквэстры было прынятае два з паловай гады таму ў якасьці крайняй меры барацьбы з рэзкім ростам дзяржаўных выдаткаў. Аднак і дэмакраты, і рэспубліканцы ўсьвядомілі, што гэтае рашэньне прывяло да падразаньня выдаткаў нават па прынцыпова важных для іх артыкулах: сацыяльных праграмах і абароне. У выніку кампрамісу дзьве партыі дамовіліся часткова аднавіць гэтыя выдаткі і зэканоміць 85 мільярдаў даляраў з дапамогай іншых скарачэньняў бюджэту.

Здольнасьць распрацаваць кампрамісны бюджэт разглядаецца ў Вашынгтоне як вялікае палітычнае дасягненьне, яно прадухіліць на бліжэйшыя два гады верагоднасьць частковага спыненьня фінансаваньня урадавых службаў. Тры месяцы таму няздольнасьць заканадаўцаў дамовіцца аб дзяржаўных выдатках прывяла да часовага закрыцьця ўрадавых устаноў.

Прэзыдэнт Абама падпісаў плян бюджэтных расходаў на Гаваях, дзе ён праводзіць зь сям’ёй двухтыднёвы адпачынак.
XS
SM
MD
LG