Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы сыходзіць з майдану не плянуюць


У Кіеве на майдане Незалежнасьці працягваецца акцыя пратэсту супраць кіраўніцтва Украіны.

Як паведамляе РІА Навіны, ноччу на Майдане былі ўсталяваныя некалькі дадатковых вайсковых намётаў. У ноч на суботу былі арыштаваныя яшчэ тры чалавекі, якія падазраюцца ў датычнасьці да закалотаў на Банкавай вуліцы недалёка ад адміністрацыі прэзыдэнта 1 сьнежня. Яны ўзятыя пад варту на два месяцы. Раней па гэтай жа справе былі затрыманыя дзевяць чалавек.

Учора лідэр апазыцыйнай парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк выказаў меркаваньне, што кіраўніку дзяржавы варта заявіць аб палітычнай адказнасьці кабінэту міністраў за сілавы разгон «эўрамайдану» ў Кіеве 30 лістапада.

У той жа дзень ён заявіў, што краіну чакае новая хваля пратэстаў у выпадку, калі прэзыдэнт Віктар Януковіч падпіша які-небудзь дакумэнт, скіраваны на ўступ Украіны ў Мытны зьвяз.

21 лістапада урад Украіны вырашыў прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Пасьля гэтага па ўсёй краіне пачаліся масавыя пратэстныя выступы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG