Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гігін: Ва Ўкраіне ўсё непрадказальна


Вадзім Гігін
Вадзім Гігін

Галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» Вадзім Гігін у адным са сваіх блогаў выказаў меркаваньне, што «Ўкраіна, падобна, насамрэч павольна разварочваецца на ўсход».

Камэнтуючы цяперашнія падзеі ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды, ён адзначыў:

— Украіна не паварочваецца, яна заўсёды была на ўсходзе. Украіна і Беларусь — гэта Ўсходняя Эўропа. Таму як мы можам паварочвацца на ўсход, калі мы ўжо знаходзімся на ўсходзе Эўропы. Гэта наша сутнасьць, мэнтальнасьць, цывілізацыйная прыналежнасьць. Яна была, ёсьць і застанецца.

— А што для Беларусі выгадней: калі Ўкраіна будзе інтэгравацца ў Эўропу ці яна пойдзе ў Мытны саюз?

— Мы ўжо ў Эўропе. Ня трэба блытаць паняцьці Эўропа і Эўразьвяз. Мытны саюз у пэўным сэнсе больш Эўропа, чым Эўразьвяз. І, канечне, адназначна выгадней, калі Ўкраіна будзе разам з намі. І самае галоўнае — гэта выгадна будзе для Ўкраіны.

— Як Вы думаеце, як далей будуць разгортвацца падзеі ва Ўкраіне?

— Я думаю, што цяпер ніхто ніякі прагноз ня зробіць. Тут столькі фактараў уплывае, што ніхто ня ведае дакладна, як будуць разгортвацца падзеі. Мне здаецца, што ніхто дакладна ня скажа. Ва Ўкраіне ўсё непрадказальна. Гэта ж казакі. У іх сёньня так, заўтра па-іншаму; сёньня ў іх Хмяльніцкі, заўтра Выгоўскі, пасьлязаўтра Мазэпа, потым Скарападзкі — усё мяняецца вельмі хутка.

— Але гэта можа зрабіць нейкі ўплыў на Беларусь?

— Абсалютна ніякага. Апроч таго, што частку нашай прэсы ахапіла нейкая эўфарыя: маўляў, рэвалюцыя, Майдан — выдатна!.. Вось уплыў: зьявілася пра што пісаць, інакш пісалі б пра навагоднія цацкі. А цяпер ёсьць пра што казаць. Больш ніякага ўплыву гэта ня зробіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG