Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве асьцерагаюцца новых успышак АЧС у Беларусі


Дзяржаўная вэтэрынарная і харчовая служба Літвы не выключае зьяўленьня новых ачагоў афрыканскай чумы сьвіней у Гарадзенскай і Менскай абласьцях Беларусі.

Спасылаючыся на беларускія СМІ, літоўскае ведамства праінфармавала, што мясцовыя вэтслужбы пачалі зьнішчаць сьвіней і рабіць захады, каб не дапусьціць распаўсюджваньня хваробы.

Раней афіцыйна была пацьверджаная інфармацыя пра дзьве ўспышкі АЧС у Гарадзенскай і Віцебскай абласьцях, паведамляе BNS.

У Мінсельгасхарчы пакуль не камэнтуюць заяву Дзяржаўнай вэтэрынарнай і харчовай службы Літвы, паведамляе БелаПАН.

Ад ліпеня Літва зрабіла больш жорсткім вэтэрынарны кантроль на мяжы зь Беларусьсю. Там дэзынфікуюцца аўтамабілі і абутак людзей.

Эўракамісія мае намер выдзеліць Літве каля 1,5 млн. эўра на прадухіленьне распаўсюджваньня афрыканскай чумы сьвіней. На гэтым тыдні праект фінансаваньня зацьвердзіў сталы камітэт Гендырэктарату Эўракамісіі па здароўі і абароне правоў спажыўцоў (SCoFCAH), адзначае BNS.
XS
SM
MD
LG