Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Голубеў: Добра, што Сяргей аднаўляе гэты час


Валянцін Голубеў

Валянцін Голубеў

16 верасьня ў Менску ў сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3) будзе прэзэнтавацца новая кніга «Бібліятэкі Свабоды» — «Дзевяноста першы».

Гэта мэмуары нашага калегі, дэпутата Вярхоўнага Савету XII скліканьня Сяргея Навумчыка пра лёсавызначальны для Беларусі год абвяшчэньня яе незалежнай дзяржавай. Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра новую кнігу Сяргея Навумчыка дзеліцца ягоны тагачасны калега па фракцыі БНФ, доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.

«Гэта шчасьце, што такая кніга ўжо зьявілася. Увогуле, трэба было б падрыхтаваць запісы тых падзей. Я вось як гісторык, на жаль, гэтага яшчэ не зрабіў. Сяргей змог захаваць харошы архіў, лепшы архіў, чым у каго-небудзь з нас ёсьць, прывесьці дакумэнты і даць сваё бачаньне, сваю інтэрпрэтацыю тых падзей.

Я больш за палову кнігі ўжо прачытаў. Па сутнасьці, я як гісторык і як удзельнік тых падзей ужо і забыў шмат пра якія дакумэнты, пад якімі стаяць і мае подпісы. Добра, што Сяргей аднаўляе гэты час, гэтыя падзеі.

Сапраўды, праца Вярхоўнага Савету XII скліканьня, і асабліва 90–94 гады, — гэта тыя часы, калі былі закладзеныя асновы цяперашняй беларускай дзяржаўнасьці. І дэпутаты апазыцыі, дэпутаты Народнага Фронту якраз былі той рухаючай сілай, якая падштурхнула гэтыя працэсы, іх аформіла, і, дзякуй Богу, гэта цяпер усё скарыстана і Рэспубліка Беларусь існуе. Ну, на жаль, ажыцьцяўляецца ў ёй ня ўсё так, як мы хацелі б. Але галоўнае, што Беларусь — гэта незалежная дзяржава».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG