Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»


Выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»
Выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніжка Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы. Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка».



Пра новае выданьне распавядае аўтар Сяргей Навумчык:

Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык
«Два гады таму на хвалях Радыё Свабода гучала перадача «Дзевяноста першы вачыма ўдзельніка», але кніга ў значнай ступені дапоўненая ў параўнаньні з тым, што было ў эфіры і на сайце.

Кніга прысьвечаная падзеям 1991 году, калі 25 жніўня была абвешчана незалежнасьць Беларусі.

Кожны, хто апісвае падзеі, удзельнікам альбо сьведкам якіх яму давялося быць, стаіць перад спакусай выказаць свае асабістыя адчуваньні і даць уласны, суб’ектыўны погляд. Гэта натуральна, і адразу скажу: такі погляд у кнізе прысутнічае, гэтым і адрозьніваецца мэмуарыстыка ад навуковых дасьледаваньняў.

Але гэтая кніга — не мэмуары ў іх клясычным разуменьні: я даю вытрымкі з дакумэнтаў, стэнаграмаў, публікацыяў у СМІ — яны, акрамя што нясуць у сабе інфармацыю, дапамагаюць адчуць атмасфэру таго часу (ці лепей сказаць — эпохі, бо ў 91-ым адзін дзень вырашаў столькі, што ў іншы час спатрэбіліся б месяцы, а то і гады).

Таксама ў кнізе — нататкі пра ключавыя палітычныя фігуры 91-га. Напрыклад, пра Дземянцея і Кебіча (мяне да гэтага часу зьдзіўляе, што прызнаньне Кебіча пра ягоную прыналежнасьць да выведкі, якое ён зрабіў у сваіх мэмуарах, практычна незаўважана ні гісторыкамі, ні палітолягам).


Кніга Сяргея Навумчыка "Дзевяноста першы"
Кніга Сяргея Навумчыка "Дзевяноста першы"
З аднаго боку, здабыцьцё незалежнасьці арганічна ўплятаецца ў працэс адваёвы свабоды, які ахапіў ня толькі СССР, але і Ўсходнюю Эўропу.

Але памылкова лічыць, што Беларусі незалежнасьць была наканаваная. У некаторых разьдзелах я спрабую паказаць, што падзеі маглі разьвівацца і інакш — і Беларусь мела зусім нават рэальны шанец скласьці разам з Расеяй агульную «імпэрыю».

На шчасьце, нацыянальным сілам на чале з БНФ удалося вывесьці Беларусь на іншы гістарычны шлях.

Думаю, той, хто прачытае гэтую кнігу, ужо ніколі ня скажа, што «назалежнасьць на беларусаў звалілася зь неба».



Заяўку на кнігу можна дасылаць ужо зараз — паведамце ў ёй паштовы адрас, на які можна даслаць кнігу. Дасылайце заяўку на адрас паштовая скрынка 111 Менск 5, індэкс 220005 электронны адрас — svaboda@rferl.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG