Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Расейскі «Ўралкалій» выступіў з чарговай заявай адносна крымінальных спраў, якія «сфабрыкаваныя праваахоўнымі органамі Беларусі супраць супрацоўнікаў кампаніі». Таксама «Ўралкалій» выказаў гатоўнасьць адстойваць свае інтарэсы праз суд.

Прадпрыемства зноў адрынула ўсе выстаўленыя беларускім бокам абвінавачаньні. Яно зьвярнулася ў кампэтэнтныя органы Расеі, каб тыя паспрыялі неадкладна спыніць палітычна матываваны перасьлед супрацоўнікаў ААТ «Уралкалій».

«Унутры і за межамі Беларусі вядзецца масіраваная інфармацыйная кампанія, накіраваная на дыскрэдытацыю ААТ „Уралкалій“ і яго прадстаўнікоў, робяцца спробы ўскладніць працу расейскай кампаніі і яе супрацоўнікаў на міжнародных рынках», — гаворыцца ў заяве «Ўралкалія».

Прадпрыемства вінаваціць беларускі бок у спробе выкарыстаць дзяржаўную палітыку і праваахоўную сыстэму для нанясеньня шкоды «Ўралкалію» як галоўнаму канкурэнту дзяржаўнай кампаніі «Беларуськалій».

Кампанія заявіла, што не дапусьціць, каб нядобрасумленныя заявы беларускага боку дыскрэдытавалі «Ўралкалій», зганьбілі дзелавую рэпутацыю кампаніі, гонар і годнасьць яе кіраўніцтва, працаўнікоў і акцыянэраў, увялі ў зман беларускую і міжнародную супольнасьць і аказалі ціск на пакупнікоў на рынках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG