Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі пагражае 6 гадоў за «справу Рубі»


Пракуратура італьянскага горада Мілану запатрабавала сёньня для былога прэм’ер-міністра Сільвіё Бэрлюсконі пакараньня ў выглядзе шасьці гадоў турэмнага зьняволеньня па «справе Рубі», у якой ён абвінавачваецца ў выкарыстаньні паслуг непаўналетніх прастытутак.

Намесьнік пракурора Мілана Ільда Бакасіні ў абвінаваўчай прамове, якая доўжылася больш за пяць гадзін, нагадала, што размова ідзе пра грамадзянку Марока Карыму аль-Маругу, па мянушцы Рубі.

На думку сьледзтва, «няма ніякіх сумневаў, што Берлюсконі і Рубі
зьвязвалі інтымныя адносіны, а дзяўчына, будучы непаўналетняй,
займалася прастытуцыяй.»

Скандал вакол Рубі разгарнуўся тры гады таму, калі будучы кіраўніком ураду, Бэрлюсконі асабіста патэлефанаваў у паліцэйскі ўчастак, дзе знаходзілася дзяўчына, затрыманая за крадзеж і распарадзіўся выпусьціць яе «на парукі». Сам палітык потым заявіў, што Рубі прадстаўлялася пляменьніцай прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака, а таксама хавала свой сапраўдны ўзрост.

На мінулым тыдні апэляцыйны суд пацьвердзіў прысуд Берлюсконі —чатыры гады турэмнага зьняволеньня за махлярства ў яго кампаніі «Мэдыясэт». Сёлета Бэрлюсконі споўніцца 77 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG