Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор: Віла Бэрлюсконі была прытонам


Сыльвіё Бэрлюсконі
Сыльвіё Бэрлюсконі

Пракурор Антоніа Санджэрмано на працэсе ў Мілане скончыў чытаць абвінаваўчае заключэньня па справе былога італьянскага прэмьера Сыльвіё Берлюсконі, які абвінавачваецца ў сэксуальных стасунках зь непаўналетняй прастытуткай Карымай Махруг па мянушцы Рубі.

Па словах пракурора, віла Бэрлюсконі ў Мілане была месцам, дзе багацьце і ўлада выкарыстоўваліся для атрыманьня паслугаў сэксуальнага характару. На віле ладзіліся эратычныя танцы, госьці займаліся сэксам з маладымі дзяўчатамі.

«Рубі была часткай сыстэмы прастытуцыі ў Аркоре, дзе Сыльвіё Бэрлюсконі адзьдзячваў за дзеяньні сэксуальнага характару грашыма і рознымі прывілеямі, у прыватнасьці, прапановамі прафэсыйнага росту, у тым ліку ў палітыцы», — сказаў дзяржабвінаваўца.

Сыльвіё Бэрлюсконі адмаўляе, што займаўся сэксам зь непаўналетняй танцоркай з Марока Махруг. Ён таксама адмаўляе, што выкарыстаў свае сувязі, каб вызваліць дзяўчыну з паліцэйскага ўчастка. Махруг таксама настойвае, што ў яе не было сэксуальных адносін зь Бэрлюсконі.

Чакаецца, што прысуд па справе Бэрлюсконі будзе вынесены да канца сакавіка.

Сыльвіё Бэрлюсконі сказаў, што яго зьдзіўляе, зь якой «фантазіяй»" пракуроры апісвалі яго вячэры.

«Мне пашанцавала ўдвая, магчыма цалкам заслужана: мне ніколі не даводзілася плаціць за інтымныя адносіны зь дзяўчынай або жанчынай, і я заўсёды мог дапамагчы тым, хто прасіў мяне аб дапамозе», — сказана ў заяве Бэрлюсконі.

«Магчыма, пракурору так не пашанцавала ў жыцьці, і ён судзіць па сабе, калі абвяшчае абвінавачваньні супраць мяне».

Сыльвіё Бэрлюсконі наведваў Беларусь у 2009-м годзе, а таксама сустракаўся з Лукашэнкам у Рыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG