Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі хваліць Мусаліні, як Лукашэнка — Гітлера


 Сыльвіё Бэрлюсконі і Аляксандар Лукашэнка

Сыльвіё Бэрлюсконі і Аляксандар Лукашэнка

Былы прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі ва ўсясьветны дзень памяці ахвяраў Галакосту пахваліў дыктатара-фашыста Бэніта Мусаліні.

У надзелю Берлюсконі назваў расавыя законы фашысцкай Італіі самай вялікай віной Мусаліні. Аднак пры гэтым ён адзначыў, што ў шмат якіх іншых галінах Мусанілі зрабіў нямала карыснага.

Бэрлюсконі таксама заявіў, што Італія не нясе такой гістарычнай адказнасьці за Галакост, як Нямеччына.

Пры Мусаліні з Італіі былі дэпартаваныя каля 7000 габрэяў, каля 6000 затым былі забітыя, нагадвае агенцтва Reuters.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту адзначаецца ўва ўсім сьвеце 27 студзеня ў адпаведнасьці з рашэньнем Генасамблеі ААН. Гэтая дата прымеркавана да вызваленьня ў 1945 годзе канцлягеру Асьвенцім.

***

У 1995-м Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію нямецкай газэце «Handelsblatt» заявіў:

«Гісторыя Нямеччыны — гэта зьлепак у нейкай ступені гісторыі Беларусі на пэўных этапах. У свой час Нямеччына была паднятая з руін, дзякуючы вельмі жорсткай уладзе вядомага Адольфа Гітлера ... Ня ўсё толькі дрэннае было зьвязана ў Нямеччыне зь вядомым Адольфам Гітлерам. Нямецкі парадак фармаваўся стагодзьдзямі, пры Гітлеру гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта ... Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну дзякуючы моцнай прэзыдэнцкай уладзе ... Нямеччына паднялася дзякуючы моцнай уладзе, дзякуючы таму, што ўся нацыя здолела кансалідавацца і аб’яднацца вакол моцнага лідэра ... Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, яго аўтарытэт, яго вядучая роля выходзяць на гэтым этапе на першае месца ... Гэтаму вучыць нас нямецкая гісторыя».



Сыльвіё Бэрлюсконі наведваў Беларусь у 2009-м годзе, а таксама сустракаўся з Лукашэнкам у Рыме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG