Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі атрымаў год турмы


Былы прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі асуджаны судом у Міляне да году турмы паводле абвінавачаньня ў распаўсюдзе зьвестак, якія былі незаконна атрыманыя ад сьледчых органаў.

Гэтая справа зьвязаная з падзеямі 2005 году, калі газэта, якая належыць мэдыя-голдынгу Бэрлюсконі, апублікавала раздрукоўкі зробленых паліцыяй запісаў, якія кампрамэтавалі аднаго з палітычных супернікаў экс-прэм’ера.

Уладальнік газэты, Паола Бэрлюсконі — брат былога прэм’ера, асуджаны да 2 гадоў і 3 месяцаў турмы. Пра гэта перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Чакаецца, што Сыльвіё Бэрлюсконі абскардзіць прысуд і да канчатковага рашэньня будзе заставацца на волі. У гэтым месяцы яго чакаюць яшчэ два судовыя вэрдыкты — паводле абвінавачаньня ў падатковым махлярстве, а таксама ў сэксуальнай сувязі зь непаўналетняй прастытуткай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG