Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Жукаўца прысудзілі ў Польшчы да 3 гадоў турмы


Сёньня суд у Беластоку прысудзіў беларускага бізнэсоўца Андрэя Жукаўца да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня і выплаты штрафу памерам 15 тысяч злотых (5 тысяч даляраў). Супраць прысуду магчыма падаць апэляцыю.

Андрэй Жукавец быў абвінавачаны ў махлярстве пры атрыманьні крэдытаў у двух беларускіх банках на суму 700 тысяч даляраў.

Як паведамляе польскае прэсавае агенцтва ПАП, беластоцкі судзьдзя Шчэнсны Шыманскі сказаў пры зачытваньні прысуду, што доказы супраць Жукаўца, якія былі сабраныя судом у Беларусі, «грунтоўныя і заслугоўваюць даверу».

Прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў «Малады фронт» і праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец зьехаў з краіны і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі на той час супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG