Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Генпракуратуры Польшчы адкажа беларускім актывістам


Анатоль Міхнавец і Ігар Шчэкарэвіч перадаюць зварот да генпракурора Польшчы, 6 сьнежня 2011.

Анатоль Міхнавец і Ігар Шчэкарэвіч перадаюць зварот да генпракурора Польшчы, 6 сьнежня 2011.

22 сьнежня ў Генэральнай пракуратуры Польшчы пройдзе сустрэча прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый з намесьнікам генпракурора Польшчы Робэртам Гернандам.

Яны абмяркуюць факты парушэньня правоў актывістаў беларускай апазыцыі ў Польшчы, сярод іншага — рашэньне пракуратуры ў Быдгашчы аб фактычнай забароне выкарыстаньня бел-чырвона-белага сьцяга на спартовых мерапрыемствах і перасьлед беластоцкай пракуратурай Андрэя Жукаўца.

Таксама беларусаў цікавіць, чаму дагэтуль не былі пакараныя супрацоўнікі польскай Генпракуратуры, адказныя за перадачу банкаўскіх зьвестак праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнік цэнтру «Супрацоўніцтва бязь межаў» Ігар Шчакарэвіч, прадстаўнік «Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі» Анатоль Міхнавец, прадстаўнік «Эўрапейскай Беларусі» Дзьмітрый Бародка, праваабаронца Андрэй Жукавец.

Сустрэча сьпярша была заплянаваная на 16 сьнежня, але па просьбе пракуратуры яе перанесьлі.
XS
SM
MD
LG