Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справы супраць Булгакава ня будзе


Валер Булгакаў

Валер Булгакаў

Былому рэдактару часопіса «ARCHE-Пачатак» прыйшоў афіцыйны адказ на яго запыт ва ўпраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Менскай вобласьці і Менску.

Намесьнік кіраўніка УДФР Бацэвічус піша, што «па выніках праверкі, праведзенай УДФР КДК РБ па Менскай вобласьці і горадзе Менску, у завядзеньні крымінальнай справы паводле арт. 243 КК РБ у дачыненьні да вас адмоўлена».

У лісьце Валеру Булгакаву таксама прапануюць зьявіцца ва УДФР «для вырашэньня лёсу выданьняў», якія яму належаць.

Аналягічны ліст Бацэвічус адрасаваў ТАА «Інбелкульт» (былы выдавец часопіса, ад імя якога таксама быў зроблены запыт).

Абедзьве паперы датаваныя 9-м красавіка, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Запыты ва УДФР былі накіраваныя пасьля зьяўленьня інфармацыі пра адмову ўзбуджаць крымінальную справу па выніках праверкі ўстановы «Рэдакцыя часопіса „Архэ-Пачатак“»: прадстаўнікі рэдакцыі хацелі атрымаць наконт гэтага афіцыйныя дакумэнты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG