Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікалай Статкевіч перадае прывітаньне «артылерыстам»


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Паводле жонкі палітвязьня Мікалая Статкевіча ў турме ёй пачуваецца добра, не скардзіцца на здароўе і перадае прывітаньне ўсім, хто яго падтрымлівае. Асаблівае прывітаньне Мікалай Статкевіч прасіў перадаць тым, хто зладзіў фаервэрк у сьцен магілёўскай турмы на Дзень волі.


Марына Адамовіч:

«Ён здагадаўся, што фаервэрк, які быў 25-га сакавіка каля турмы, рабіўся для яго. Ён нават бачыў водблескі на сьцяне супрацьлеглага будынку. Наколькі дазвалялі жалезныя „расьнічкі“ на вокнах. Прасіў перадаць прывітаньне артылерыстам — маецца на ўвазе тым, хто гэта зрабіў для яго».

Паводле ліста ад Мікалая Статкевіча, ў турме ён пачаў пісаць эсэ, прысьвечанае тэме беларускай нацыянальнай ідэі.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году. Палітыка трымаюць у крытай магілёўскай турме як злоснага парушальніка рэжыму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG