Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Статкевіча віталі зь Днём Волі салютам


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

25 сакавіка ўвечары дэмакратычныя актывісты наладзілі салют каля сьценаў магілёўскай турмы, дзе адбывае пакараньне экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Мікола Статкевіч.

Такім чынам палітвязьня павіншавалі з нацыянальным сьвятам.

Мікола Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю ў Менску 19 сьнежня 2010 году акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.

Са студзеня мінулага года ён адбывае пакараньне ў турме № 4 горада Магілёва.

XS
SM
MD
LG