Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беразоўскага была пятля на шыі і зламана рабро

абноўлена

BBC паведаміла пра першыя вынікі коранэрскага дасьледаваньня абставінаў сьмерці Барыса Беразоўскага: «На шыі загінулага была завязаная пятля, іншы кавалак такой жа тканіны быў прымацаваны да штангі, на якой мацуюцца шторы для ваннай».

Першыя коранэрскія слуханьні завершыліся праз паўгадзіны пасьля пачатку. Падчас іх было адзначана, што «паліцыя не выключае датычнасьці да здарэньня трэцяга боку», хаця доказаў гэтага пакуль няма.

Раней інтэрнэт-партал газэты Guardian са спасылкай на заяву членаў сям’і бізнэсоўца паведаміў, што ў Барыса Беразоўскага, які памёр у сваім доме ў Вялікабрытаніі, было зламанае рабро. Гэта паказала ўскрыцьцё цела апальнага расейскага алігарха. Пры гэтым сінякоў на целе нябожчыка выяўлена не было,

Наяпрэдадні сталі вядомыя папярэднія вынікі ўскрыцьця цела бізнэсмэна, праведзенага патолягаанатамам міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі. Яны ідэнтыфікавалі, што прычынай сьмерці магло стаць ўдушэньне. У ходзе расьсьледаваньня будуць праведзены далейшыя таксыкалягічныя і гісталягічныя (аналізы тканін) дасьледаваньні. Іх вынікі зьявяцца праз некалькі тыдняў, пасьля чаго будзе агучана афіцыйная прычына сьмерці алігарха.

Цела Бярозаўскага было знойдзена яго ахоўнікам 23 сакавіка ў ваннай дома, дзе ён пражываў, у мястэчку Аскот ў графстве Беркшыр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG