Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца Год Каліноўскага


Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года
Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года

1 лютага — імпрэза з нагоды ўгодкаў паўстаньня 1863-1864 гадоў, а таксама з нагоды народзінаў Кастуся Каліноўскага.

Пачатак а 17-й гадзіне на вуліцы Чарнышэўскага, 3а ў Менску. Там месьціцца офіс Партыі БНФ.

Пра паўстаньне апавядзе гісторык Алесь Смалянчук. Таксама выступяць кіраўнік Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч і кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў, якія ёсьць сустаршынямі аргкамітэту па адзначэньні году Каліноўскага.

Адзін з арганізатараў імпрэзы, намесьнік лідэра руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч адзначыў, што імпрэза стане годным пачаткам юбілейнага году паўстаньня Каліноўскага:

«Маем насычаную праграму падзеяў для гэтага і наступнага гадоў. Апроч традыцыйных зальных імпрэзаў будзем ладзіць паездкі дзеля добраўпарадкаваньня магілаў паўстанцаў, месцаў, дзе адбываліся баі, а таксама выдаваць шэраг архіўных матэрыялаў, зьвязаных з падзеямі 1863-64 гадоў».

1 лютага 1863 году зяьвіўся зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэту на чале з Кастусём Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу.

2 лютага 1838 году нарадзіўся кіраўнік паўстаньня Кастусь Каліноўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG