Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ліст з-пад шыбеніцы» чытаюць Кіт, Эрыксан, Сурвіла, Кіпель, Карас, Данчык, Запруднік


http://www.youtube.com/embed/XaB_2cVNnFg?rel=0

Тэкст нацыянальнай дыктоўкі «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага чытаюць навукоўца, беларускі дзяяч, канструктар ракетнай тэхнікі Барыс Кіт, пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пасол Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас, гісторык, вэтэран Радыё Свабода Янка Запруднік, дырэктар Беларускага інстытуту культуры і мастацтва Вітаўт Кіпель, музыка і журналіст Данчык.

2 лютага а 12-й гадзіне мовазнаўца Юрась Бушлякоў у жывым эфіры прадыктуе «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.

Вашую дыктоўку дасылайце на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111. Дадайце, калі ласка, пару словаў пра сябе і патлумачце, чаму вы пішаце дыктоўку або як успрымаеце асобу Каліноўскага. Пры магчымасьці дадайце свой фатаздымак.

Пераможцы дыктоўкі атрымаюць папяровыя кнігі ад Радыё Свабода, таксама мы разыграем плэеры iPod Shuffle. Самыя адметныя лісты знойдуць месца на сайце Радыё Свабода.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі з ініцыятывы палітоляга і пісьменьніка Ўладзімера Падгола. Першы раз дыктоўка была арганізаваная ў 2008 годзе 25 сакавіка, яе прымеркавалі да 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза стала традыцыйнай і адбываецца штогод.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG