Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каліноўскі — гэта «білет па гісторыі ў 9-й клясе»


З 21-га да 25 студзеня на сайце Свабоды жыхары розных гарадоў Беларусі адказвалі на пытаньне: «Кім быў Кастусь Каліноўскі?»

Прычым у Горадні, Магілёве і Маладэчне гэтыя апытаньні ладзіліся на аднайменных вуліцах.

Прапануем вам самыя частыя адказы з камэнтаром рэдакцыі:

«Беларускі пісьменьнік» — самы папулярны адказ. Рэспандэнты часам удакладнялі: «Пісьменьнік і паэт». І разам з гэтым — «пра яго пісаў Караткевіч».

Напэўна, маецца на ўвазе раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — першы твор з задуманай пісьменьнікам эпапэі пра паўстаньне 1863 году. Уласна Каліноўскага там няма, ён мусіў зьявіцца ў наступных творах. Таму па-сутнасьці памылкі тут няма. Слушна таксама называць Каліноўскага пісьменьнікам і паэтам, бо ягоныя творы вывучаюцца ва ўнівэрсытэтах і ўваходзяць у літаратурныя анталёгіі.

«Рэвалюцыянэр». Такі адказ па некалькі разоў гучаў, бадай што, у кожным апытаньні. Праўда, рэвалюцыі называліся пры гэтым розныя: «ладзіў рэвалюцыю ў 1825-м», а таксама «рэвалюцыю супраць прыгоннага права».

Калі ўлічыць, што за савецкім часам Каліноўскага інакш як рэвалюцыянэрам не называлі, гэты адказ можна залічыць.

Кіраўнік паўстаньня. Паводле ўдзельнікаў апытаньняў, Каліноўскі «кіраваў паўстаньнем супраць палякаў у 1922 годзе» (дарэчы, «Ён белапалякаў перамог») і паўстаньнем «супраць царызму ў 1864 годзе». Іншыя ж цьвердзілі, што паўстаньне «было, можа, у 1700 годзе».

Сапраўды, кіраўнік паўстаньня. Паколькі герой беларускі, значыць паўстаньне было супраць суседзяў-прыгнятальнікаў — Масквы ці Варшавы. Блытаніна ў гадах зьвязаная з дрэнным веданьнем гісторыі. У сьвядомасьці людзей канкрэтныя гістарычныя падзеі затрымліваюцца горш, чым знаёмыя зь дзяцінства пэрсанажы супольнае міталёгіі. Таму і ў гэтым адказе праўды — больш.

Быў і такі адказ: «Жыў у Польшчы, служыў у Амэрыцы, быў там генэралам, а сюды прыехаў вызваляць Беларусь ад савецкай улады».

А тут — незалік. Наш рэспандэнт нешта чуў пра Тадэвуша Касьцюшку, толькі перанёс сваё ўяўленьне ў 20-е стагодзьдзе. Хоць і ў гэтым, калі браць самую сутнасьць адказу — «вызваляць Беларусь» — памылкі няма.

Іншыя, ляканічныя вэрсіі — «наш герой» і «наш апазыцыянэр», «гістарычны пэрсанаж», «культурны дзеяч» і «мясцовы жыхар».

Тут ні з чым не паспрачаесься.

Але пры гэтым Каліноўскі «ня быў партызанам», але «быў у ссылцы».

А тут — усё «міма».

Нарэшце, Кастусь Каліноўскі — гэта «білет на іспыце па гісторыі ў 9-й клясе».

Відэаапытаньне ў Слуцку:


«Кастусь Каліноўскі скасаваў прыгоннае права на Русі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:05 0:00
Наўпроставы лінк

Відэапытаньне ў Івацэвічах:

«Калі б Каліноўскі перамог, гісторыя была б іншай»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:54 0:00

Відэапытаньне ў Маладзечне:

Хто такі Кастусь Каліноўскі?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:36 0:00
Наўпроставы лінк


Наўпроставы лінк


Наўпроставы лінк

Апытаньне ў Горадні:
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:25 0:00
Наўпроставы лінк



Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гг. Сёлета спаўняецца 150 гадоў ад пачатку паўстаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG