Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 сьнежня: ТIME назаве чалавека году


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Сьнежна. Мяцеліца.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск. У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню Незалежнасьці Рэспублікі Казахстан.

Менск. Адкрыцьцё выставы «Алтарная скульптура і мастацкія тканіны Беларусі XVII-XIX ст.» з удзелам каталіцкага арцыбіскупа-мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

Абу-Дабі, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Глябальны форум па барацьбе з тэрарызмам.

Амэрыканскі часопіс ТIME назаве чалавека 2012 году. Летась часопіс абраў зборны вобраз «пратэстоўца», бо паводле ТIME, у 2011 годзе менавіта «пратэстовец» – чалавек, які пратэстуе супраць улады, зрабіў найбольшы ўплыў на разьвіцьцё сьвету.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1586 – у Беларусі ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе зробленае паталягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка. Нябожчыкам стаў памерлы за два дні да таго кіраўнік краіны Сьцяпан Батура. Спрабуючы вызначыць прычыну ягонае сьмерці, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і было вырашана зрабіць паталягаанатамічнае дасьледаваньне, якое ажыцьцявілі ў каралеўскім замку ў Горадні.

1782 – браты Мангалф’е запусьцілі першы паветраны шар.

1825 – група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў ладзіць у Санкт-Пецярбургу паўстаньне супраць царызму (паўстаньне сьнежнікаў).

1862 – у Менску было відаць паўночнае зьзяньне. Уладзімер Караткевіч назваў гэтую зьяву «прадвесьцем будучай бітвы», маючы на ўвазе паўстаньне Каліноўскага, якое пачнецца ў наступным годзе.

1939 – Савецкі Саюз выключаны са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.

1949 – Ерусалім абвешчаны сталіцай Ізраілю.

1957 – у газэце «Літаратура і Мастацтва» зьявіўся артыкул студэнта факультэту журналістыкі БДУ Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову». Гэта быў першы публічны выступ супраць русыфікацыі амаль што за трыццаць гадоў.

2004 – «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала Прэмію за свабоду думкі імя А.Сахарова.

У гэты дзень нарадзіліся:

1503 – Настрадамус, францускі лекар, астроляг і прадказальнік.

1912 – Уладзімер Кароль, беларускі архітэктар, суаўтар праектаў праспэкта Незалежнасьці, манумэнта Перамогі і будынка Галоўпаштамту ў Менску.

У гэты дзень памерлі:

1799 – Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1941 – Эдуард Вольтэр, этнограф, аўтар кнігі «Матэрыялы да этнаграфіі латыскага племені Віцебскай губэрні».

1989 – Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, фізык, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Я лічу сьмяротную кару жорсткім і амаральным інстытутам, які падрывае маральныя і прававыя асновы грамадзтва.
Андрэй Сахараў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Часопіс Time назваў чалавекам году «пратэстоўца»

2011. Год у фатаграфіях

Саньнікаў напісаў, што ягонаму жыцьцю пагражае небясьпека

«Белсат» пакажа фільм «Даволі! Да Волі...»

Краўчук: У Лукашэнкі пытаньне – прыгожа аддацца Расеі
XS
SM
MD
LG