Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Творчая справаздача з Амэрыкі ад Андрэя Хадановіча


Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

6 сьнежня ў рамках «Маратону салідарнасьці» пісьменьнік прадставіць новыя творы, напісаныя за час, калі ён быў на стыпэндыі ў ЗША.

Хадановіч: «Ад пачатку жніўня я ня быў у Беларусі. На гэтай сустрэчы я хачу прэзэнтаваць тое, што я зрабіў, калі навучаўся на стыпэндыяльнай праграме ў ЗША. Разам са мной былі 40 літаратараў з усяго сьвету».

Апрача гэтага, Хадановіч абяцае песьні, сярод якіх — зробленыя нядаўна пераклады францускага шансанье Сержа Генсбура.

«Гэта будзе невялікі канцэрт з чытаньнем вершаў, каб маральна падтрымаць тых, хто цяпер знаходзіцца ня ў лепшай сытуацыі».

Вечарына пачнецца а 18-й гадзіне ў сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).

«Маратон салідарнасьці» — акцыя, якую арганізуе група «За волю», каб падтрымаць беларускіх палітычных зьняволеных.

У рамках «Маратону салідарнасьці» выступілі знаныя музыкі й літаратары: Лявон Вольскі, Аляксандар Памідораў, Зьміцер Бартосік, Славамір Адамовіч, савецкі палітычны вязень Сяргей Ханжанкоў, старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Уладзімер Раманоўскі , рэжысэр Валер Мазынскі і іншыя барды, рэжысэры і пісьменьнікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG