Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў Алеся Бяляцкага


Барыс Грабеншчыкоў

Барыс Грабеншчыкоў

Стартуе Маратон пісаньня лістоў Amnesty International. Штогод напярэдадні Дня правоў чалавека, на пачатку сьнежня Amnesty International абвяшчае праваабарончую акцыю — заклікае ўсіх неабыякавых людзей заявіць пра салідарнасьць і падтрымку тых, чые правы сур’ёзна парушаюцца ўладамі. Мэта Маратону Amnesty International — ня толькі дамагчыся, каб такіх людзей як найхутчэй вызвалілі, але і прымусіць урады ва ўсім сьвеце захоўваць агульнапрызнаныя правы чалавека: права на жыцьцё, права на жытло, права на свабоду слова і сходаў.

Сёлета Amnesty International-Расея абрала пяць тэмаў для Маратону-2012. І першая тэма — вызваленьне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Amnesty International лічыць, што яго кінулі ў турму, каб перашкодзіць яму бараніць правы чалавека, і лічыць яго вязьнем сумленьня.

У Расеі старт Маратону салідарнасьці даў Барыс Грабеншчыкоў, які падпісаў усе пяць пэтыцыяў.

У сьпісе таксама суданская моладзевая арганізацыя «Гірыфна», чыя назва перакладаецца як «Годзе з нас!»; Чыоў Хо-шунь, які знаходзіцца ў тайваньскай камэры сьмяротнікаў з 1989 году; Хусэйн Салем Махамэд Альмэрфэдзі, якога з 2003 году ўтрымліваюць на ваенна-марской базе ЗША ў Гуантанама-Бэй (Куба); іранская праваабаронца Наргез Махамадзі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG