Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч падзякаваў за «Маратон салідарнасьці»


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам «Маратону салідарнасьці з палітвязьнямі».

Вязень гарадзенскай «крытай» турмы Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст актывістцы ініцыятывы «За волю» Тацьцяне Кім. Аўтуховіч выказаўся адносна «Маратону салідарнасьці з палітвязьнямі», які актывісты праводзяць кожны аўторак у сядзібе БНФ. Тацяна Кім працытавала ліст Мікалая Аўтуховіча:

«Гэтыя акцыі салідарнасьці вельмі патрэбныя, асабліва нашым сваякам, якія па іх бачаць, што нас не пакідаюць па-за ўвагай, што ўвесь сьвет можа сачыць за нашымі лёсамі. Перадайце, калі ласка, словы ўдзячнасьці Ганьне Шапуцьцы, Алесю Макаеву ды іншым. Вельмі спадзяюся, што яшчэ больш людзей расплюшчаць вочы і перастануць баяцца».

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў незаконным абыходжаньні са зброяй. Палітвязень кажа пра помсту мясцовых уладаў за спробы выкрыць высокапастаўленых карупцыянэраў. Утрымліваюць Аўтуховіча, як і Статкевіча, а цяпер і Зьмітра Дашкевіча, у «крытай» турме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG