Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: вынікі выбараў у акрузе № 2 не адмянілі


Ігар Маслоўскі
Ігар Маслоўскі
Камісія Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 адказала экс-кандыдату ў дэпутаты парлямэнту Ігару Маслоўскаму, што выбары адбыліся згодна з заканадаўствам.

Былы кандыдат ад БСДП(Г), якога падтрымлівала кампанія «Гавары праўду», Ігар Маслоўскі ў сваёй заяве зьвяртаў увагу камісіі, што выбары ў ягонай акрузе прайшлі з парушэньнямі. Таму ён дабіваўся скасаваньня іх вынікаў.

У прыватнасьці, Ігар Маслоўскі скрытыкаваў фармаваньне выбарчых участкаў у акрузе, умовы захоўваньня скрыняў для галасаваньня на ўчастках. Зьвярнуў ён увагу і на тое, што вынікі падліку бюлетэняў у скрынях для датэрміновага галасаваньня і для галасаваньня ў асноўны дзень значна адрозьніваліся:

«Гэтак, у скрыні для датэрміновага галасаваньня суадносіны колькасьці галасоў за Маслоўскага і Мілашэўскага дасягаюць 10 разоў на карысьць апошняга. У той жа час у скрынях асноўнага дня галасаваньня гэтыя суадносіны значна скарочаныя і розьніца дасягае ўсяго 1,5–3 разоў».

Ігар Маслоўскі паведаміў камісіі і пра іншыя здарэньні і папрасіў адмяніць вынікі выбараў у акрузе.

Аднак акруговая камісія адмовілася гэта зрабіць, патлумачыўшы, што выбары прайшлі ў адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам і рэкамэндацыямі Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Ігар Маслоўскі з такім адказам не пагаджаецца, ён кажа, што ня лічыць гэтыя выбары легітымнымі:

«Мы лічым, што выбары прайшлі з шматлікімі парушэньнямі. Звыш 30 скаргаў было накіравана ў розныя камісіі. Аднак напісаныя скаргі не дапамагалі выправіць сытуацыю. Умовы для вулічнай агітацыі цалкам адсутнічалі. З нашай акругі зьнік цэлы выбарчы ўчастак, дзе мы зьбіралі подпісы і агітацыю правялі. Яго далучылі да іншай акругі. Гэта ж нонсэнс!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG