Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: апазыцыянэр патрабуе больш месцаў для агітацыі


Ігар Маслоўскі ў часе збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам
Ігар Маслоўскі ў часе збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам

Старшыня берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты, накіраваў скаргі ў аблвыканкам і Цэнтравыбаркам на тое, што вызначаныя пляцоўкі для агітацыі ў ягонай акрузе знаходзяцца ў недаступных для людзей месцах.

У скарзе спадар Маслоўскі піша, што гарвыканкам выдзеліў толькі дзьве пляцоўкі для правядзеньня агітацыйных масавых мерапрыемстваў у Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2. Гэта стадыён «Лякаматыў» і пляцоўка Цэнтру алімпійскага рэзэрву па футболе. Палітык кажа, што гэтыя месцы для агітацыі вельмі нявыгадныя:

«Адзін з галоўных кампанэнтаў нашай выбарчай кампаніі на сёньняшні дзень адпадае. Таму што абедзьве пляцоўкі на тэрыторыі акругі — гэта, фактычна, бязьлюдныя месцы, дзе людзі ня ходзяць. На спартовых пляцоўках трэба спортам займацца, а не агітаваць! Таму мы і абскарджваем рашэньне гарвыканкаму аб выдзяленьні месцаў для агітацыйных масавых мерапрыемстваў».

Спадар Маслоўскі патлумачыў, што рашэньне гарвыканкаму абмяжоўвае права кандыдатаў у дэпутаты на правядзеньне агітацыі. Таму ў скарзе ён патрабуе, каб Берасьцейскі аблвыканкам абавязаў гарадзкія выканаўчыя ўлады ўнесьці зьмены ў рашэньне аб вызначэньні месцаў для масавых мерапрыемстваў і дадаць да пераліку больш прыдатныя пляцоўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG