Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі аднавіліся акцыі пратэсту


У Грузіі аднавіліся пратэстныя акцыі, зьвязаныя з апублікаваньнем апазыцыйнымі тэлеканаламі кадраў катаваньняў зьняволеных у Глданскай турме.

Група студэнтаў зладзіла сёньня шэсьце па цэнтры Тбілісі. Яно завяршылася ля будынку Дома юстыцыі, дзе з учорашняга дня праводзяць галадоўку пяць іх паплечнікаў. І тыя, і іншыя патрабуюць неадкладна вызваліць чатырох актывістаў, асуджаных да адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаваньне паліцыі на адной з нядаўніх дэманстрацый у грузінскай сталіцы.

Акцыі супраць зьдзекаў над асуджанымі праходзяць у розных раёнах краіны ўжо некалькі дзён. Пасьля апублікаваньня скандальных відэазапісаў ў адстаўку падалі кіраўнік пэнітэнцыярнай ведамства Хатуна Калмахелідзэ і кіраўнік МУС Бачо Ахалая. Многія пратэстоўцы патрабуюць арышту апошняга, лічачы яго арганізатарам катаваньняў зьняволеных.

Улады абяцаюць правесьці дбайнае расьсьледаваньне і пакараць усіх вінаватых. Дзесяці кіруючым супрацоўнікам пэнітэнцыярнай сыстэмы ўжо выстаўленыя абвінавачваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG