Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: катаваньні і пратэсты


Акцыя пратэсту ў Тбілісі, 19 верасьня 2012 году

Акцыя пратэсту ў Тбілісі, 19 верасьня 2012 году

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паабяцаў пакараць асобаў, датычных да катаваньняў зьняволеных у Глданскай турме ў Тбілісі.

Выступіўшы ў ноч на сераду з адмысловай заявай з нагоды апублікаванай апазыцыйнымі грузінскімі СМІ інфармацыяй, Саакашвілі назваў падзеі ў Глданскай турме «абуральным актам, накіраваным супраць годнасьці і правоў чалавека».

У аўторак увечары тэлеканалы «Маэстра» і «ТБ-9» распаўсюдзілі зьнятыя схаванай камэрай кадры, дзе супрацоўнікі турмы зьдзекуюцца са зьняволеных.

На кадрах выразна бачна, як наглядчыкі б'юць нагамі і гвалцяць з ужываньнем гумовых дубінак зьняволеных, якія толькі што прыбылі ў турму для адбыцьця пакараньня. Мяркуючы па ўсім, гэтыя кадры таемна зьняў высокапастаўлены супрацоўнік пэнітэнцыярнай сыстэмы Ўладзімер Бедукадзэ, які ў дадзены момант знаходзіцца ў Брусэлі. Ён ужо перадаў гэтыя матэрыялы эўрапейскім праваабарончым арганізацыям, а таксама адпаведным структурам ЭЗ у справе абароны правоў чалавека.

Дэманстрацыя відэазапісу выклікала хвалю абурэньня ў Грузіі. У Тбілісі, Батумі і некаторых іншых гарадах прайшлі спантанныя акцыі праваабаронцаў і членаў сем'яў зьняволеных. Яны запатрабавалі неадкладнай адстаўкі міністра выкананьня пакараньняў і юрыдычнай дапамогі Хатуны Калмахелідзэ – сёньня яна заявіла, што сыходзіць з пасады. Студэнцкія арганізацыі і праваабаронцы маюць намер працягнуць акцыі, паклікаўшы грамадзкасьць выказаць рашучы пратэст супраць зьневажаньня элемэнтарных правоў чалавека.

Жывая трансьляцыя пратэстаў:

Your browser does not support iframes.

Пракуратура Грузіі ўжо затрымала дзесяць супрацоўнікаў сыстэмы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, у тым ліку і дырэктара Глданскай турмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG