Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня гэтым правам скарысталіся 7,2% выбарцаў.

Такую лічбу называюць у Цэнтарвыбаркаме Беларусі. Чатыры гады таму, на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах, яўка ў першыя два дні датэрміновага галасаваньня складала 7,0%.

Па рэгіёнах сёлета сытуацыя выглядае пакуль так:

  • Берасьцейская вобласьць — 6,5%,
  • Віцебская — 8,2%,
  • Гомельская — 7.9%,
  • Гарадзенская — 6,3%,
  • Магілёўская — 8,1%,
  • Менская — 6,4 %,
  • Менск — 7,1%

Асноўны дзень галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў — 23 верасьня.
XS
SM
MD
LG