Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 30 парушэньняў зафіксавалі ў першы дзень датэрміновага галасаваньня


У Горках за першы дзень датэрміновага галасаваньня яўка склала 71% ад усіх выбарцаў, паведамляе <a href="http://electby.org/reports/view/164#.UFmx9q5cquk" target="_blank">Electby</a>.

У Горках за першы дзень датэрміновага галасаваньня яўка склала 71% ад усіх выбарцаў, паведамляе <a href="http://electby.org/reports/view/164#.UFmx9q5cquk" target="_blank">Electby</a>.

Выбарцы зь Менску, Горак, Наваполацку, Магілёва ды іншых гарадоў скардзяцца, што іх гоняць на датэрміновае галасаваньне.

«Безумоўны лідэр сумнага рэйтынгу — Горкі, дзе выбары супалі з „Дажынкамі“. Выглядае на тое, што да выходных усе студэнты мусяць прагаласаваць і разьехацца па дамах. Толькі за аўторак тут на адным участку прагаласавалі 882 чалавекі з 2000 (44%), на другім — 401 з 1000 (40%), а на трэцім — увогуле 713 з 1000 (71%)», — паведамляе праект маніторынгу Electby.

У Горках (Магілёўская вобласьць) нехта з выбарцаў зьняў відэа, на якім студэнтаў па чарзе выклікаюць галасаваць:



Electby зьбірае паведамленьні з розных крыніцаў, аўтаматычна наносіць іх на мапу і сыстэматызуе.

Сайт Electby быў створаны групай беларускіх інтэрнэт-энтузіястаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG