Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы амэрыканцам пра Лібію: «Мы вам казалі!»


Гілары Клінтан і Барак Абама сустракаюцца з супрацоўнікамі Дзярждэпартамэнту пасьля забойства дыпляматаў у Лібіі.
Гілары Клінтан і Барак Абама сустракаюцца з супрацоўнікамі Дзярждэпартамэнту пасьля забойства дыпляматаў у Лібіі.

Даведаўшыся пра гібель амэрыканскага амбасадара ў Лібіі ў сераду, многія рускія адрэагавалі ў духу: «Ну, мы ж вам казалі», — піша ў The New York Times Элен Бары.

Расея даўно сьцьвярджала, што Захаду ня варта падтрымліваць народныя паўстаньні супраць дыктатур на Блізкім Усходзе, каб да ўлады не прыйшоў ісламскі фундамэнталізм. Першыя камэнтары ў «Твітэры» былі поўныя зьедлівага сарказму: «Дэмакратызаваныя жыхары Лібіі аддзячылі супрацоўнікам амэрыканскай амбасады за падтрымку», — гаворыцца ў адным зь іх. «Падобна, гэта і ёсьць экспарт дэмакратыі. Амэрыка дае Лібіі рэвалюцыю, а лібійцы ў абмен забіваюць амбасадара», — гаворыцца ў іншым.

«Гэта трагедыя ў сям’і пасла, але гэтая кроў на руках асабіста Гілары Клінтан і асабіста Барака Абамы», — сказаў Яўген Сатаноўскі, прэзыдэнт маскоўскага Інстытуту Блізкага Ўсходу. Паводле яго, засьцярогі Расеі ад ўмяшаньня на Блізкім Усходзе заснаваныя на горкім вопыце Савецкага Саюзу ў Афганістане.

«Цяпер Савецкі Саюз — гэта вы, хлопцы, і вы за гэта плаціце, — заявіў Сатаноўскі. — Вы спрабуеце распаўсюдзіць дэмакратыю так, як мы спрабавалі распаўсюдзіць сацыялізм. А яны ненавідзяць і адно, і другое». «Яны лінчавалі Кадафі — вы думаеце, яны будуць вам удзячныя? Яны выкарыстоўваюць дурных белых людзей зь вялікай, багатай і дурной краіны, якую ў сапраўднасьці ненавідзяць», — сказаў ён.

«Гэтае забойства толькі падмацоўвае ўжо даволі распаўсюджаны пункт гледжаньня — што заходні падыход да „арабскай вясны“ зьяўляецца памылковым па сваёй сутнасьці», — адзначыў Фёдар Лук’янаў, галоўны рэдактар часопісу «Расея ў глябальнай палітыцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG