Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША ў Лібіі Крыстафэр Стывэнс і яшчэ тры супрацоўнікі амэрыканскай амбасады ў гэтай краіне былі забітыя ў выніку ўчорашняга ўзброенага нападу на консульства Злучаных Штатаў у лібійскім горадзе Бэнгазі. Пра гэта паведамілі лібійскія ўлады.

Раней Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў напад на амэрыканскае консульства ў Бэнгазі.

У аўторак група ўзброеных людзей штурмавала, а затым падпаліла будынак консульства ЗША ў Бэнгазі. Пасьля нападу пачаліся жорсткія сутыкненьні дэманстрантаў зь сіламі бясьпекі.

Гэта адбылося пасьля дэманстрацыі каля амбасады ЗША ў сталіцы Эгіпту Каіры. Маніфэстанты пратэставалі супраць абразьлівага, як яны лічаць, для ісламу фільма пра прарока Мухамэда, зьнятага нібыта эгіпэцкімі хрысьціянамі-коптамі, якія жывуць у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG