Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства амбасадара ЗША ў Лібіі. Рэакцыі


Гілары Клінтан і Барак Абама
Гілары Клінтан і Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама асудзіў забойства амэрыканскага амбасадара і яшчэ трох супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ў лібійскім горадзе Бэнгазі.

Абама, назваў напад абуральным і паабяцаў, што выканаўцы будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан усклала віну на «дзікунскую, але маленькую групу».

Старшыня ўсеагульнага нацыянальнага кангрэсу Лібіі (часовы кіраўнік дзяржавы) Махамед аль-Макрыф прынёс прабачэньні Злучаным Штатам і заклікаў да расьсьледаваньня абставінаў злачынства.

Кіраўніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан рэзка асудзіла тое, што здарылася і запатрабавала ад уладаў Лібіі забясьпечыць бясьпеку замежных дыпляматаў.

Улады Эгіпту, Аўганістану і лібанская радыкальная групоўка «Хезбалах» асудзілі крытычны ў дачыненьні да ісламу фільм, які, як мяркуюць, стаў падставай да гвалту ў Лібіі. У той жа час у заяве ўраду Эгіпту ўтрымліваецца заклік да грамадзян — «праяўляць стрыманасьць пры выражэньні пратэсту».

Ватыкан асудзіў як «правакацыі» у дачыненьні да мусульман, так і «непрымальны гвалт», які, на думку папскай курыі, стаў наступствам гэтых правакацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG